Уладзімір Мазураў
Палітвязень
Дата затрымання: 13 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Месца зняволення: ПК № 1
Уладзімір Пятровіч Мазураў — дальнабойшчык. У відэа на праўладным канале сцвярджаецца, што ён з Польшчы "перавозіў бланкі бюлетэняў для галасавання з ужо прастаўленым выбарам на карысць адной альтэрнатыўнай кандыдаткі".
Асуджаны па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч разгледзела справу с 27 сакавіка па 6 красавіка 2023 года ў закрытым рэжыме.
Асуджаны да пазбаўлення волі. Адбываў прысуд у Наваполацкай ПК-1.