Віктар Горбач

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 лютага 1992

Дата затрымання: 20 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 лістапада 2024

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Віктар Мікалаевіч Горбач 20 лютага 2023 года асуджаны судом Цэнтральнага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

12 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываў тэрмін у ПК № 1.

Выйшаў на волю напрыканцы лістапада 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»