Сяргей Зелянкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 верасня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Сяргейка Мікалай

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 46

Справы: Пратэсты Ваўкавыск

Сяргей Аляксандравіч Зелянкоў быў асуджаны 11 траўня 2022 года па артыкуле за абразу службовай асобы. Яму прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем.

У судзе Ваўкавыскага раёна 11 студзеня 2024 года распачаўся суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі. Масавую справу разглядае суддзя Мікалай Сяргейка, вядомы палітычнымі прысудамі ў Гродне і Ваўкавыску. Першую справу супраць Аляксандрпа таксама разглядаў суддзя Сяргейка.

У якасці абвінавачаных выступаюць Вадзім Віктаравіч Боўфал, Мікалай Дзмітрыевіч Распапоў, Павел Станіслававіч Ажэхоўскі, Вацлаў Вацлававіч Анісько, Валер Ігаравіч Хладніцкі, Мікалай Мікалаевіч Ляпешка, Сяргей Аляксандравіч Зелянкоў, Максім Вячаслававіч Дарнейка, Павел Віктаравіч Плюшчэўскі, Уладзімір Леанідавіч Апановіч. Абставіны і падрабязнасці справы невядомыя.

Вядома аб тым, што 17 і 18 студзеня 2024 года адбыліся другое і трэцяе пасяджэнні па справе. Сяргею дадалі да тэрміну 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Рашэнне суда 18 студзеня 2024 г. — 3,5 гады абмежавання волі з накіраваннем.

Адбывае прысуд у ПУАТ № 46

2 красавіка 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Віктар Сянько.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 46. 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»