Анатоль Міхайлаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1992
Дата затрымання: 8 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бондал Галіна
Месца зняволення: ПК № 15
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Анатоль Міхайлавіч Міхайлаў абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Быў змешчаны ў СІЗА-2.
Працэс, які распачаўся 1 верасня 2022 г., вяла старшыня судовай калегіі Галіна Бондал.
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда прызнала Міхайлава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыла яму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 3,2 тысячы рублёў.
23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 15.
За рэгістрацыю ў “Плане "Перамога" і жаданне ваяваць ва Украіне – чатыры гады калоніі і штраф