Уладзімір Рабчанка
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 снежня 1958
Дата затрымання: 17 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Харошка Алег
Месца зняволення: ПК № 1
Уладзіміра Цімафеевіча Рабчанку затрымалі 17 сакавіка 2022 г. і змясцілі ў СІЗА-3.
У Гомельскім абласным судзе 10 жніўня 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Уладзіміра асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Мабільны тэлефон Рабчанкі канфіскаваны ў даход дзяржавы. Мужчына прызнаў сваю віну.
Падчас суду стала вядома, што Рабчанка пакінуў каментар "Понимает тварь, что за все ответить придется" пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча ў чаце "Кіберпартызаны", а яшчэ пісаў каментары з "негатыўнай ацэнкай" супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.
Знаходзіцца ў ПК № 1.
Гамельчука асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за каментары