Яўген Філіповіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 траўня 1997
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Казакевіч Юрый
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43
Справы: Данаты
Філіповіч Яўген Уладзіміравіч асуджаны Гродзенскім абласным судом па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса да 2 гадоў і 6 месяцаў "хіміі". З 4 па 6 снежня 2023 года справу разгледзеў суддзя Казакевіч Юрый.
29 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у ПУАТ № 49.
Па стане на канец лета 2024 г. пераведзены ў ПУАТ № 43.
За донат в 30 евро минчанину присудили два с половиной года колонии