Уладзімір Нікіцін

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 лістапада 1977

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Уладзімір Нікіцін

Уладзімір Уладзіміравіч Нікіцін у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне продажамі». Мяркуючы па ягоным Linkedin, не пазней за ліпень 2023-га Уладзімір звольніўся і пераехаў жыць у Польшчу. Імаверна, яго затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Дзейнасць ІП Уладзіміра прыпыненая з 5 лістапада 2023-га года. Дата затрымання мужчыны невядомая. Уладзіміра чакае дома сын (12 год).

Яго асудзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). З 29 красавіка па 2 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Чарапанава Святлана.

12 і 19 ліпеня 2024 года ў Вярхоўным Судзе будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Яфрэмаў Андрэй.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Уладзіміру Нікіціну 46 гадоў. Ён мінчук, у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне продажамі», піша "Наша Ніва".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»