Міхаіл Герасімчук

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 7 жніўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 снежня 2024

Суддзя: Кацэр Сяргей

Месца зняволення: ПК № 22

Герасімчук Міхаіл Валер'евіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 13 па 18 лістапада 2024 г. справу разглядаў суддзя Кацер Сяргей.

13 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1. Адбывае тэрмін у ПК № 22

Адрас утрымання: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»