Дзяніс Гузаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 студзеня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 29
Справы: Пратэсты Жлобін
Дзяніс Васільевіч Гузаў асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 27 красавіка 2023 года справу разгледзела суддзя Рубахава Святлана.
Гузава прызналі вінаватым і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
Апеляцыйная скарга на прысуд была разгледжаная Гомельскім абласным судом 16 чэрвеня 2023 г. і засталася без задавальнення.
Адбывае пакаранне ў ПУАТ № 29.
30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады "хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Да суда ён знаходзіўся на волі, пад асабістым паручальніцтвам.