Алег Абдулаеў
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 сакавіка 2022
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Габібулаевіч Абдулаеў быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
З сакавіка пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ-6.