Аляксей Шышкавец
Дата нараджэння: 25 лютага 1979
Дата затрымання: 2 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
Месца зняволення: Турма №4

Аляксей Дзмітрыевіч Шышкавец - жыхар Асіповічаў, затрыманы 2 сакавіка 2022 года.
Па інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «ўвайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боте для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі». 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакіроўцы чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».
У адносінах да фігуранта распачата крымінальная справа за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Супраць Аляксея ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці (арт. 361-1 КК).
![]()
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі