Уладзімір Кніга
валанцёр каманды Ціханоўскай
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1981
Дата затрымання: 4 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Бекушава Вольга
Пракурор: Мыслівец Мікіта
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Себасцьян Шэфер, дэпутат нямецкага Бундэстага

Уладзімір Іванавіч Кніга — фігурант "справы Ціханоўскага", распачатай пасля выбарчага пікету 29 траўня 2020 года ў Гродне. Кніга быў затрыманы праз некалькі дзён — 4 чэрвеня. Быў валанцёрам каманды Святланы Ціханоўскай, былы сілавік.
29 траўня 2020 г. у Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце. Затрыманне адбылося пасля таго, як некалькі жанчын спрабавалі стварыць канфліктную сітуацыю. Інцыдэнт скончыўся ўмяшальніцтвам міліцыі, дэманстрацыйным падзеннем супрацоўніка міліцыі на зямлю і затрыманнем Ціханоўскага і іншых удзельнікаў пікету АМАПам. Была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На Кнігу была таксама заведзена справа па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гродзенскім судзе Уладзіміру Кнігу прысудзілі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
На пачатку ліпеня 2022 года праваабаронцам стала вядома, што Уладзіміра Кнігу перавялі з папраўчай калоніі № 14 у Навасадах у гродзенскую турму № 1. Палітвязню ўзмацнілі рэжым і памянялі яго на турэмны.
У сярэдзіне жніўня 2022 года палітвязня перавялі ў жодзінскую СТ № 8. Вядома, што там яго больш за чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.
Падрабязнасці пра суд:
![]()
“Беларусь будзе сапраўднай краінай для жыцця”. Фігуранты “справы Ціханоўскага” ў Гродне выступілі з апошнімі словамі ў судзе
![]()
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж
Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне
![]()
"Я працаваў у МУС, магу адрозніць правакацыю ад сапраўднай сітуацыі": у гродненскім судзе дапыталі Уладзіміра Кнігу
![]()
У Гродне трох фігурантаў "справы Ціханоўскага" асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі