Наталля Лашч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 красавіка 1993
Дата затрымання: 17 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 чэрвеня 2023
Суддзя: Дабрадзей Анатоль
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа ЧКБ
Групы: Юрысты і адвакаты
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Шарль Марг, намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні
Наталля Мікалаеўна Лашч — юрыстка 2 класу, былая супрацоўніца пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска, некаторы час працавала HR-спецыялісткай у IT-кампаніі. Яе затрымалі ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы аб зліве інфармацыі ў "Чорную кнігу Беларусі" (арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў СІЗА-1.
Суд праходзіў з 25 студзеня да 1 сакавіка 2023 г. у Мінскім абласным судзе. Судья Анатоль Дабрадзей прысудзіў Наталлі 6 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 179 КК і ч. 3 арт. 130 КК.
14 чэрвеня 2023 г. КДБ унёс палітвязынку ў "спіс тэрарыстаў".
Палітзняволеная адбывае тэрмін у ПК № 4.
8 снежня 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Палітзняволеную юрыстку Наталлю Лашч асудзілі да 6 гадоў калоніі па "справе ЧКБ"
Стала вядома, хто тая былая супрацоўніца пракуратуры, якую абвінавачваюць у зліве даных сілавікоў