Ежы Жывалеўскі

грамадзянін Польшчы

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Заяц Анатоль

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага абвінавацілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, у Гродзенскім абласным судзе 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

З 27 лютага 2023 года крымінальную справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

8 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе будзе разгледжана апеляцыйныя скарга палітвязня. 

З турмы № 1 пераведзены ў ПК-3 "Віцьба". 

На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" 3 снежня прапагандысты апублікавалі фільм "Контрвыведка КДБ Беларусі супраць спецслужбаў Польшчы. Агенты і здраднікі". Жывалеўскага прапагандысты назвалі кантрабандыстам, які нібыта быў завербаваны пад псеўданімам Пасейдон на польскай мяжы палкоўнікам Аўдзіем Збігневым. Ён распавёў, што яго папрасілі купіць сім-карты — "у 2003-2004 годзе". Са словаў мужчыны, яму таксама дапамагалі хутчэй праязджаць мяжу, а яшчэ ён падпісаў нейкі дакумент аб супрацоўніцтве.

У эфіры БТ паказалі фільм пра палітвязняў палякаў і былога вайскоўца, асуджанага за "здраду дзяржаве"

На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" 3 снежня прапагандысты апублікавалі фільм "Контрвыведка КДБ Беларусі супраць спецслужбаў Польшчы. Агенты і здраднікі". У сюжэце паказалі двух грамадзян Польшчы — Томаша Бярозу і Ежы Жывалеўскага, а таксама былога вайскоўца Дзмітрыя Пазнякова, якога паводле інфармацыі "Вясны" катавалі ў папраўчай калоніі № 1. Палітвязні былі пазбаўленыя волі на працяглыя тэрміны: Пазнякоў — за "здраду дзяржаве", Бяроза — за "шпіянаж", Жывалеўскі — за "агентурную дзейнасць".

"Быў замілаваны Горадняй". Што расказалі сябры паляка, якога ў Беларусі асудзілі за "агентурную дзейнасць"

Ежы Жывалеўскі — першы вядомы грамадзянін Польшчы, якога ў Беларусі прызналі палітвязнем. "Свабода" пагаварыла з ягонымі сябрамі і расказвае ягоную гісторыю.

Грамадзяніна Польшчы асудзілі ў Беларусі за "агентурную дзейнасць"

У Гродзенскім абласным судзе з 27 лютага 2023 года ў закрытым рэжыме разглядалі крымінальную справу супраць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага. Яму інкрымінавалі арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Па інфармацыя праваабаронцаў, 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»