Сяргей Батура

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 чэрвеня 2001

Дата затрымання: 9 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Млечка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Спартсмены

Сяргей Андрэевіч Батура быў затрыманы 9 лістапада 2021 года. Спачатку яго змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1. Сяргею прад'явілі абвінавачванне ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК).

Сяргей — хакеіст, да затрымання працаваў спецыялістам у "Еўраторгу". 26 кастрычніка 2020 года быў затрыманы на маршы ў Мінску. Тады яго два дні ўтрымлівалі ў ізалятары, а пасля суда выпусцілі са штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (270 рублёў).

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 чэрвеня 2022 г. суддзя Андрэй Млечка пачаў разглядаць крымінальную справу. 1 ліпеня ён прызнаў Сяргея вінаватым і прызначыў палітвязню 5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У канцы ліпеня 2022 г. Сяргея этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а на пачатку лістапада — у бабруйскую калонію № 2.

Перапіска з адміністратарамі "ОГСБ" і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту: за што чатырох палітвязняў асудзілі да пяці і шасці гадоў калоніі

Следства сцвярджала, што яны атрымлівалі ад адміністратараў тэлеграм-чата "ОГСБ" тэлескапічныя дубінкі і электрашокеры, а таксама інструкцыі для дыверсіі на чыгунцы. "Вясна" распавядае, за што палітвязні апынуліся на лаве падсудных і як над імі праходзіў суд.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»