Андрэй Сачэўка

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 траўня 1996

Дата затрымання: 11 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 студзеня 2023

Суддзя: Скок Васіль

Пракурор: Войшаль Галіна

Месца зняволення: Турма № 4

Справы: Пратэсты Гродна

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэя Сяргеевіча Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што мужчына мае разлад асобы.

Андрэй таксама ўключаны ў пералік арганізацый і фізічных асобаў, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці.

19 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе Васіль Скок асудзіў Андрэя Сачэўку да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынес Васіль Скок. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Галіна Войшаль. Судовымі засядальнікамі выступілі Мікалай Варанко і Крысціна Лобан.

28 снежня Вярхоўны суд у асобе суддзі Ігара Любавіцкага пакінуў прысуд палітвязню без зменаў.

Андрэй 29 студзеня 2023 г. быў этапаваны з Турмы № 1 у бабруйскую папраўчую калонію № 2.

24 жніўня 2023 г. у Бабруйску адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання. Суддзя Антон Дудаль пастанавіў перавесці палітвязня на турэмны рэжым. У верасні Андрэя этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Вядома, што Андрэя змяшчалі на 20 сутак у ШІЗА ў сакавіку. 

У Гродне мужчыну з псіхічным захворваннем асудзілі да шасці гадоў калоніі

19 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што мужчына мае разлад асобы.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»