Уладзімір Баслык
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 снежня 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Данілава Анжаліка
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзімір Анатольевіч Баслык утрымліваецца пад вартай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку); ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да санкцый); арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Справу разглядала суддзя Анжаліка Данілава 29 ліпеня 2024 года ў Мінскім абласным судзе.
18 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіміра ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч.
25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.