Таццяна Карповіч

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1997

Дата затрымання: 17 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Клімаў Павел

Пракурор: Касцюшка Таццяна

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Справа ЧКБ

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Маркета Грэгарава, дэпутатка Еўрапейскага парламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Таццяна Мікалаеўна Карповіч — жыхарка Віцебска, паводле адукацыі праграмістка. Затрыманая 17 лістапада 2021 года.

Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё) за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі". Пасля другі артыкул прыбралі з абвінавачвання.

Таццяну змясцілі ў СІЗА-1. Напрыканцы кастрычніка 2022 г. яе перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля — у магілёўскую Турму № 4.

У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня 2022 г. вынеслі прысуд. Суддзя Павел Клімаў прызначыў палітзняволенай пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.

31 студзеня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволеную ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

На пачатку лютага 2023 г. Таццяну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"

Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурорка Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калоніі.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»