Таццяна Курыліна

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1973

Дата затрымання: 22 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Доля Мікалай

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Элізабэт Гётцэ, сябра аўстрыйскай нацыянальнай рады ад партыі Зялёных (Die Grünen)

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Таццяна Курыліна

Таццяна Сяргееўна Курыліна праходзіць па цэламу шэрагу крымінальных артыкулаў:

  • ч.3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч.1 арт.203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч.1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч.3 арт. 203-1 –  незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • арт. 188 – паклёп;
  • ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі;
  • ч. 2 арт.203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч.1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;
  • ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнт, здзейснены паўторна;
  • ч.2 арт. 366 –  гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Судовы працэс пачаўся ў Гомельскім абласным судзе 28 снежня 2022 года. Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля.

30 сакавіка 2023 года суд прызнаў Таццяну вінаватай і асудзіў на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апрача таго, жанчыне прыйдзецца сплаціць штраф у памеры 100 б.в. і вялікія кампенсацыі маральнай шкоды "моцна пакрыўджаным і пацярпелым асобам" на агульную суму 23 500 рублёў. 

20 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітзняволенай. 

Напрыканцы чэрвеня 2023 года стала вядома, што Таццяна пачала адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі № 4.

30 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязынку ў "спіс экстрэмістаў".

13 ліпеня 2023 г. КГБ дадаў палітзняволеную ў "тэрарыстычны спіс".

Прызначаная дата суду над адміністратаркай пратэсных чатаў Таццянай Курылінай. Яе вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 49-гадовай адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай. Судовы працэс пачнецца 28 снежня 2022 года і будзе адбывацца ў закрытым рэжыме.

У Гомелі вынесены прысуд адміністратарцы пратэсных чатаў Таццяне Курылінай

Больш за тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядаў у закрытым рэжыме крымінальную справу 49-гадовай адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай.

«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»

Прадстаўнік «Рабочага руху» расказаў «Нашай Ніве», як даверлівасць пры наладжванні кантактаў на пачатковым этапе дзейнасці прывяла да правалу. І як гэта вымусіла змяніць «пратаколы бяспекі».

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»