Ягор Міхайлаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 снежня 1994
Дата затрымання: 13 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 10 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бушава Алена, Дзядкова Наталля
Пракурор: Хаваўка Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Справа АГСБ
Заява аб прызнанні палітвязнем

Ягор Аляксандравіч Міхайлаў — мінчук, асуджаны на 10 гадоў узмоцненага рэжыму па справе аб падпале танка Т72 у ваенным эшалоне на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы, кінуўшы ў яго "кактэйль Молатава" з надпісам "ОГСБ" ноччу 31 студзеня. Па артыкуле "акт тэрарызму" (289 Крымінальнага кодэксу) Ягора 26 ліпеня 2021 года пакаралі 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Ягора з Турмы № 4 у ПК № 17.
У сакавіку 2022 КДБ Беларусі дадаў Ягора ў спіс асобаў, якія "маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". 28 кастрычніка 2022 г. МУС уключыў палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
У пачатку кастрычніка 2023 г. стала вядома, што Ягора перавялі ў СІЗА-1, у яго адбыўся яшчэ адзін суд 5 кастрычніка 2023 г. Суддзя Наталля Дзядкова. Палітвязню ставілі у віну арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вынік суда — Ягору дадалі 6 месяцаў зняволення.
5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 17.
![]()
Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам
![]()
Па справе за падпал танка, які, па версіі Мінабароны, не пацярпеў, мінчуку запрасілі 10 гадоў калоніі
![]()
Мінабароны назвала відэа з палаючым танкам у Сцяпянцы фэйкам, але цяпер за яго падпал як за акт тэрарызму судзяць мінчука