Мікіта Палеонак

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 лістапада 1993

Дата затрымання: 16 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: ПК № 22

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Мікіта Палеонак

Мікіта Юр'евіч Палеонак затрыманы 16 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

Мікіта жанаты, выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей, да затрымання працаваў кіроўцам.

Пазней стала вядома, што яму таксама ставяць у віну арт. 130 КК (распальванне варожасці ці варажнечы) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Разгляд справы палітвязня распачаўся 8 жніўня 2022 г. у Віцебскім абласным судзе. 15 жніўня суддзя Яўген Буруноў прызнаў Мікіту вінаватым і прызначыў яму чатыры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На пачатку верасня 2022 г. Мікіту перавялі з СІЗА-2 у калонію № 22.

У сярэдзіне верасня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Віцебскага палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі. СК называў яго прадстаўніком "канапных войскаў"

Прэс-служба Следчага камітэту называе яго прадстаўніком "канапных войскаў". СК не называе, удзел у якім канкрэтна "экстрэмісцкім фарміраванні" ставіцца ў віну палітвязню. Але з прэс-паведамлення вынікае, што гаворка ідзе пра падпіску на нейкі Telegram-канал.

Палітвязню з Віцебска запрасілі 4,5 гады калоніі за актыўнасць у інтэрнэце

У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. 12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Паводле версіі абвінавачвання, з сакавіка 2021 года па студзень 2022 года 28-гадовы жыхар Віцебска Мікіта Палеонак, "з'яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта".

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»