Ігар Бацян
Палітвязень
Дата затрымання: 11 кастрычніка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Гурын Руслан
Месца зняволення: Турма № 1
Ігар Міхайлавіч Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Пасля вызвалення з пасады ён сышоў у кіраўніцтвадзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля апынуўся ў цені. Потым стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул - палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякім праявамі апазіцыйнасці ці ўдзелу ў дэмакратычным руху. У 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў. 16 жніўня, у дзень найбольш масавых у гісторыі сучаснай Беларусі пратэстаў, ягоны тэлеграм-акаўнт уступіў у вялікую суполку "За Беларусь!", але нічога не пісаў.
Як стала вядома "Гарадзенскай Вясне", у кастрычніку 2024 году мужчыну прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржавы" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу) і асудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Па справе Ігара адбылося 14 пасяджэнняў.
Экс-дырэктара шклозавода "Нёман" асудзілі да 12 гадоў калоніі
Экс-дырэктара шклозавода «Нёман» судзяць за здраду дзяржаве. Пагражае да 15 гадоў