Юрый Адамаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1976
Дата затрымання: 9 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Данаты
Групы: Навукоўцы
Юрый Уладзіміравіч Адамаў — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Ўорыку (Англія) у кірунку "фізіка кандэнсаваных станаў". Ён рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленні лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кандэнсаваных станаў у Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).
Пра затрыманне Юрыя напачатку сакавіка паведамілі ягоныя калегі. Пазней стала вядома, што Адамава змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Па інфармацыі праваабаронцаў, Юрыю інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
24 ліпеня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядзела суддзя Дзіна Кучук. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.
У пачатку кастрычніка 2023 г. пераведзены ў папраўчую калонію № 3.
13 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Юрыя ў "спіс экстрэмістаў".
Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі