Таццяна Трафімчык
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 жніўня 1986
Дата затрымання: 15 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Козел Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 4
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Таццяна Іванаўна Трафімчык была асуджаная да пазбаўлення волі паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовы абавязак, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу.
Прысуд, звязаны з пазбаўленнем волі, агучыў у Гродзенскім абласным судзе суддзя Аляксандр Козел 3 лютага 2023 году.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.
23 лютага 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". Раней таксама ўнесена ў "спіс тэрарыстаў".