Ян Дайліда

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 лістапада 1964

Дата затрымання: 11 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 чэрвеня 2021

Суддзя: Кедаль Дзмітрый

Пракурор: Пятрашка С.

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9

Справы: Пратэсты Гродна

Ян Іванавіч Дайліда — фігурант крымінальнай справы, распачатай за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня 2020 г. у Гродне. Яму выставілі абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Яна, а таксама двух іншых фігурантаў справу (Іллю Паланянкіна і Пятра Грэцкага) прызналі вінаватымі ў "актыўных групавых дзеяннях" на акцыі пратэсту. А менавіта ў тым, што "браліся за рукі (станавіліся ў счэпку), актыўна заклікалі іншых грамадзян удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, кінулі нявызначаны прадмет у бок супрацоўнікаў МУС". Сваю віну Ян не прызнаў.

9 сакавіка 2021 г. быў вынесены прысуд: тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Пракурор апратэставаў гэтае рашэнне, палічыўшы яго занадта мяккім, але Гродзенскі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў. 

З 11 чэрвеня 2021 г. Ян Дайліда адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9. 

АУС Гарадоцкага райвыканкама і пракуратура Віцебска падалі пазоў да Яна Дайліды. 6 снежня 2022 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна мусіла адбыцца пасяджэнне "аб спагнанні кампенсацыі кошту харчавання, вылучанага асуджанаму ў перыяд адбывання дысцыплінарнага пакарання".

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»