Таццяна Макарава
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 8 верасня 1974
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 20 лістапада 2024
Суддзя: Хвалько Сафія
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Таццяну Іванаўну Макараву прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных).
13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна яе асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі"). Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 4000 рублёў (100 базавых велічыняў). Прыкметна, што пасяджэнне адбывалася не ў будынку суда, а ў Баранавіцкім машынабудаўнічым каледжы. Справу разглядзела суддзя Сафія Хвалько.
10 траўня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай камісіі - Карасінскі Дзмітрый
Адбывала пакаранне ў ПУАТ № 51.
31 траўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшла на волю па памілаванні 20 лістапада 2024 г.
Жанчыну асудзілі да "хіміі" і штрафу ў 4000 рублёў за допіс у Facebook
13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай.