Валерый Тацын
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 сакавіка 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2024
Суддзя: Кміта Мікалай
Пракурор: Пасемка Святлана
Валерыя Вячаслававіча Тацына ў выязным пасяджэнні асудзілі па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада 2023 года прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і на вачах навучэнцаў каледжа, дзе верагодна ён працаваў, надзелі кайданкі. Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Святлана Пасемка.
16 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА-6.
Паводле падлікаў выйшаў на волю восенню 2024 г.
За абразу Лукашэнкі у Баранавічах асудзілі мясцовага жыхара