Андрэй Севяртока
электрык
Палітвязень
Дата нараджэння: 4 ліпеня 1971
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Мазайла Генадзь
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Андрэй Рамуальдавіч Севяртока — жыхар Мастоў, 30 сакавіка 2021 года асуджаны на 5,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года). Таксама па гэтай крымінальнай справе асуджаны Міхаіл Ефімовіч, Вадзім Хіжнякоў і Міхаіл Юдзін.
Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севяртока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП па прозвішчы Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.
Андрэй ішоў уздоўж "Галактыкі" да аўтавакзала. Пачуў крыкі і "жаночыя віскі" і ўбачыў, што чалавек ляжаў на зямлі. Пачаў бегчы да яго "без удзелу свядомасці", каб "закрыць сабой, сказаць, дапамагчы", "не з мэтай бойку пачаць". Яму насустрач падбегла, як ён пазней даведаўся, супрацоўніца АМАП Заяц. "У балаклаве палавыя прыкметы схаваныя", — растлумачыў Андрэй у судзе. Супрацоўніца АМАП яго схапіла, Севяртока хацеў яе адштурхнуць і трапіў кулаком у шлем. Паводле яго слоў, калі б Андрэй ведаў, што гэта жанчына, паспрабаваў бы "зрабіць фінт". Севертока сцвярджаў, што не хацеў нанесці траўму Заяц. Пасля гэтага да Заяц "прыбеглі на дапамогу". Андрэю разбілі нос, ён быў «ў амаль непрытомнасцю» і пачаў прыходзіць у сябе па дарозе да аўтобуса, распавёў абвінавачаны.
У канцы снежня 2021 стала вядома аб змене рэжыму на турэмны і аб пераводзе Андрэя з ПК №9 у Следчую турму №8.
Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі
У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі
У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі