Ціхан Осіпаў
інжынер БНТУ
Дата нараджэння: 31 студзеня 1996
Дата затрымання: 14 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 362 Крымінальнага кодэкса — Замах на забойства супрацоўніка органаў ўнутраных справаў
арт. 400 Крымінальнага кодэкса — Заведама ілжывы данос
арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 11 гадоў і 7 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Арлоў Пётр
Пракурор: Цюменцаў Антон
Месца зняволення: ПК № 20
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Джым ОʼКалаган, дэпутат Dáil Éireann

Ціхан Сяргеевіч Осіпаў — інжынер БНТУ. 19 траўня 2021 г. яго прызналі вінаватым адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у замаху на забойства вайскоўцаў (ч.1 арт. 14 і 362), удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывым даносе (ч. 1 арт. 400).
Згодна з версіяй абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня, «паддаўшыся на заклікі дэструктыўных тэлеграм-каналаў, каля гадзіны ночы 25-гадовы мінчук прыехаў на вуліцу Прытыцкага ў Мінску для ўдзелу ў масавых беспарадках. Малады чалавек знаходзіўся за рулём свайго BMW, з якога папярэдне зняў рэгістрацыйныя знакі. Ігнаруючы патрабаванні міліцыі, кіроўца адмовіўся адчыніць дзверы і застаўся сядзець у машыне. Пасля крануўся з месца і збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Наезд быў здзейснены на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні і якія прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку».
Паводле версіі следства, мужчына схаваўся з месца здарэння, кінуў аўтамабіль у вадаёме недалёка ад месца здзяйснення злачынства. З мэтай стварэння алібі патэлефанавала ў 102 і заявіў аб згоне. Будучы папярэджаным аб крымінальнай адказнасці за загадзя ілжывы данос, паведаміў недакладную інфармацыю пра абставіны перамяшчэння аўтамабіля і папрасіў арганізаваць яго пошук.
19 траўня 2021 года быў вынесены прысуд па справе. Па ч. 2 арт. 293 КК Ціхана Осіпава асудзілі да 4 гадоў калоніі, па ч.1 арт. 400 — да 1 года, па ч.1 арт. 14 і арт. 362 — да 10 гадоў, сумарна — 11 гадоў пазбаўлення волі. Маральную шкоду пацярпелым вайскоўцам у агульнай суме 1300 рублёў ён кампенсаваў да суда.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Ціхана да 14 красавіка 2022 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Таксама супраць Ціхана Осіпава завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). 25 сакавіка 2022 яе разглядала суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна на выязным пасяджэнні ў калоніі, таму сваякі трапіць туды не маглі. Хлопцу прызначылі яшчэ сем месяцаў зняволення і змянілі рэжым з узмоцненага на строгі.
У Магілёўскім абласным судзе 23 чэрвеня адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Ціхана. Суддзя Павел Клімаў прыняў рашэнне пакінуць прысуд у сіле.
У сярэдзіне ліпеня 2022 Ціхана перавялі з Турмы № 4 у глыбоцкую ПК № 13, а ў кастрычніку — у ПК № 20.
![]()
Палітвязню Ціхану Осіпаву, асуджанаму да 11 гадоў калоніі, прызначылі яшчэ сем месяцаў зняволення
Мінчука судзяць за наезд 11 жніўня на пецярых вайскоўцаў. Яму пагражае да 25 гадоў турмы
![]()
Пракурор запрасіў 12 гадоў калоніі для мінчука, якога судзяць за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў
![]()
Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў — калегія аднавіла судовае следства па справе
![]()
"Не было ў яго намеру". Пачаўся паўторны суд над кіроўцам BMW за наезд на пецярых вайскоўцаў 11 жніўня
![]()
Кіроўцу BMW асудзілі да 11 гадоў калоніі за наезд на пецярых вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце