Святаслаў Герасімук

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 лютага 1996

Дата затрымання: 22 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шурын Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Брэст

Святаслаў Дзмітрыевіч Герасімук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце, распачатай пасля акцый пратэсту ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Святаслава затрымалі 22 снежня 2020 года, 24-га перавялі ў СІЗА-7, перад Новым годам яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня).

12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Святаслава Герасімука прысудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках

У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць чацвёртай партыі берасцейцаў. 12 чалавек судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Разглядае гэтую справу суддзя Дзмітрый Шурын.

29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта жо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пратэстаў, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»