Мікіта Харловіч
асуджаны на 5 гадоў узмоцненага рэжыму
Дата нараджэння: 20 лютага
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
арт. 295 Крымінальнага кодэксу - Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Месца зняволення: Следчая турма №8

Мікіта Артуравіч Харловіч – менчук, асуджаны па артыкуле аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
30-гадовага Мікіту Харловіча абвінавацілі ў тым, што 27 верасня "знаходзячыся паблізу дома па вул. Казінца, 117 і ў іншых неўстаноўленых месцах па выкананні публічных заклікаў пасля праведзеных выбараў прэзідэнта Беларусі да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках з наступным удзелам у масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады", вырабіў два гаручых прадмета – кактэйлі Молатава, якія захоўваў у сябе ў хляве, а 27 верасня ўзяў іх з сабой і накіроўваўся на пратэст, "аднак злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад яго абставінах па прычыне спынення злачыннай дзейнасці супрацоўнікамі органаў МУС".
Хлопца затрымалі ўвечары 27 верасня недалёка ад лесапаласы ў Курасоўшчыне. На месцы супрацоўнікі ГУБАЗіКа знайшлі ў яго ў заплечніку і ў чорным пакеце дзве шкляныя бутэлькі, у горлышкі якіх былі ўстаўленыя кускі тканіны. Яго дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 295-3 і арт. 13 ч. 2 арт. 293.
Трэцяга лютага Мікіту Харловіча асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
На крымінальным працэсе ў судзе мінчук заявіў пра збіццё ў ГУБАЗіКу для атрымання “патрэбных паказанняў”
![]()
Мінчука асудзілі да 5 гадоў калоніі за падрыхтоўку ва ўдзеле ў масавых беспарадках