Максім Вінярскі
актывіст "Еўрапейскай Беларусі"
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1981
Дата затрымання: 22 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Максім Аляксандравіч Вінярскі - актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. З’яўляецца прынцыповым і даўнім праціўнікам існуючага палітычнага рэжыму ў краіне. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную палітычную дзейнасць ен неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.
22 студзеня быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС. Падчас ператрусу ў кватэры затрыманага канфіскавалі кампутарную тэхніку, тэлефоны, бчб-сімволіку, налепкі і балоны з аэразольнай фарбай.
Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 13 ч. 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса ("Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках").
Утрымліваецца ў СІЗА-1 у Мінску.