Антаніна Канавалава

давераная асоба Святланы Ціханоўскай

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1988

Дата затрымання: 6 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Антаніна Сяргееўна Канавалава — давераная асоба Святланы Ціханоўскай.

Яна была затрыманая 6 верасня 2020 г. і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Антаніна Канавалава знаходзілася ў статусе падазраванай паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса — “Масавыя беспарадкі”.

Утрымлівалася ў СІЗА-1 г. Мінска.

Пад вартай па справе аб удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, на пачатку кастрычніка 2020 г. быў затрыманы муж Антаніны Сяргей Ярашэвіч, які таксама прызнаны палітычным зняволеным.

7 траўня 2021 года ў Мінскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале "Армія з народам". Антаніна Канавалава асуджаная да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Антаніну ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Атрымала інваліднасць 3 групы па зроку ў калоніі. 

Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава

Палітзняволеная Антаніна Канавалава знаходзіцца ў гомельскай калоніі, а ейны муж — у ваўкавыскай. Іх дзеці больш за год не бачылі бацькоў. Пра калонію і дарогу туды, а таксама пра жыццё дзяцей і ўнукаў “Вясне” распавяла маці Антаніны Ганна.

Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

На лаве падсудных — пяць чалавек

sud-frunzenski.jpg

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам».

"Бацькі не прыедуць, таму што трэба ратаваць краіну". Інтэрв'ю з Ганнай Канавалавай, чые дачка і зяць - у СІЗА

Маці Тоні, Ганна Канавалава, разам з двума маленькімі ўнукамі пакінула Беларусь адразу пасля затрымання дачкі. Спачатку яны тры месяцы правялі ва Украіне, затым пераехалі ў Варшаву. Дзеці толькі цяпер пачалі хадзіць у садок, і быццам бы ім вельмі падабаецца. А кожную нядзелю бабуля з унукамі выходзяць на мітынг з плакатам пра тое, што ўлады забралі ў іх маму і тату.

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Жонка і муж Антаніна Канавалава і Сяргей Ярашэвіч

Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»