Станіслаў Таспаеў

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 красавіка 1976

Дата затрымання: 8 жніўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Місюк Алена, Шутко Аляксандр

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Станіслаў Таспаеў

У судзе Мядзельскага раёна была разгледжана справа ў дачыненні да мясцовага актывіста Станіслава Віктаравіча Таспаева. Яго вінавацілі ў паклёпе (арт. 188 Крымінальнага кодэкса). Аб узбуджэнні справы стала вядома ў снежні.

Вядома, што ў Станіслава сур'ёзныя праблемы са здароўем, ён мае інваліднасць, у яго анкалагічнае захворванне.

Суд 14 снежня 2021 года пастанавіў прызнаць Таспаева вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на 2 гады. Справу разглядзела суддзя Місюк Алена Вацлаваўна

Вядома, што на адваката Станіслава таксама аказваўся ціск: ДАІ выпісала яму за кароткі час тры штрафы. 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд Мядзельскага раёна 4, 8, 9 кастрычніка і 1 лістапада 2024 г. разгледзеў справу паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Суддзя Шутко Аляксандр.

Эколага Таспаева з Мядзела цягалі па адміністратыўках — а цяпер за гэта ж завялі і крымінальную справу

Станіслаў Таспаеў змагаўся за родны горад. Цяпер яму пагражае да чатырох гадоў калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»