Сяргей Гуня

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 лістапада 2001

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 7 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Васільевіч Гуня — жыхар Мазыра. Затрыманы паводле ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 203-1, ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368, арт. 369. арт. 370 Крымінальнага кодэксу. Вядома, што яго затрымалі за выказванні ў інтэрнэце і перадачу даных пратэсным крыніцам. З 23 траўня па 1 чэрвеня 2023 года справу разгледзеў суддзя Яўген Шаршнёў, які прысудзіў Сяргею 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Сяргей мае з дзяцінства цяжкае псіхічнае захворванне, праз гэта яму патрабуецца асаблівы дагляд. 

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да суда знаходзіўся ў СІЗА-3, адбывае пакаранне ў ПК № 3. 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»