Максім Мнацаканаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1988

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кучук Дзіна

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: IT-спецыялісты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Максім Мнацаканаў

Максім Ігаравіч Мнацаканаў — праграміст. Адразу пасля затрымання ў снежні 2022 году яго ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна і жодзінскай турме. Яго ўнеслі ў спіс асобаў, якія "маюць дачыненне да тэрарэстычнай дзейнасці". Вядома, што ён мусіць выплочваць крэдыт за кватэру, мае 10-гадовага сына.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 391 (Абраза суддзі), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў), ч. 3 арт. 361 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). 

Яго пачалі судзіць 20 верасня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вяла суддзя Дзіна Кучук. У выніку яна прысудзіла Максіма да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

17 лістапада 2023 прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда. Будзе адбываць прысуд у ПК-15.

8 снежня 2023 г. МУС дадала Максіма ў "спіс экстрэмістаў".

У Мінску праграміста судзяць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу

Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»