Ігар Аліневіч
Дата нараджэння: 24 верасня 1983
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Заява аб прызнанні палітвязнем

Ігар Уладзіміравіч Аліневіч — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.
Яго, а таксама Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава, абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:
- ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
- ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
22 снежня 2021 года ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд фігурантам гэтай крымінальнай справы. Ігар Аліневіч атрымаў 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне лютага 2022 стала вядома, што Ігара перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3. У сярэдзіне траўня яго этапавалі ў ПК № 20. Адразу пасля каранціну Ігара змясцілі ў штрафны ізалятар на 30 сутак, а пасля — у ПКТ.
8 жніўня 2022 г. адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму і пераводзе Ігара ў турму. Рашэнне прымала суддзя Мазырскага раёна Валянціна Новікава. На які тэрмін палітвязня перавялі на турэмны рэжым, пакуль невядома.
11 жніўня 2022 г. Ігара этапавалі з ПК № 20 у жодзінскую Турму № 8.
Маці Ігара ў фэйсбуку паведаміла, што ў канцы верасня палітвязень абвесціў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі жодзінскай турмы: "Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адпраўляюцца па месцы назначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне не да законаў". Ігара рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
![]()
Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам