Вілен Тургунаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 снежня 1968

Дата затрымання: 20 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 лістапада 2024

Суддзя: Харошка Алег

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Вілен Сяргеевіч Тургунаў — былы міліцыянт. 

Мужчына працаваў у РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля. Але, як пісала "Свабода", на працы ў яго рэгулярна былі праблемы. У 2001 годзе ён атрымаў вымову за "безадказнае стаўленне да службы", у 2002 годзе яму абвясцілі аб "няпоўнай службовай адпаведнасці". У 2004 годзе зноў была вымова, ужо за "грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС". Дата звальнення з органаў невядомая.

Да затрымання Тургунаў актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго "бандэраўцам".

Прычына затрымання гамельчука сталі каментары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі.

Мужчыну абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Суд адразу зрабілі закрытым. Ён распачаўся 6 жніўня 2024 году ў Гомельскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Алег Харошка. 

Цяпер таксама адбывае тэрмін сябар Вілена, Ігар Казубаў. Як і Тургунаў, Казубаў служыў у гомельскай міліцыі, але ў 90-х. Пасля працаваў кухарам. У сацыяльных сетках актыўна выказваўся пра беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў.

25 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.

16 лістапада 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

5 снежня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА № 3, актуальны адрас невядомы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»