Арсеній Дзядок
Дата нараджэння: 29 снежня 2002
Дата затрымання: 20 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Арсеній Аляксандравіч Дзядок - моладзевы актывіст, былы актывіст Моладзі БНФ. Арсеній быў затрыманы 20 красавіка 2022 года.
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з хлопцам, дзе ён кажа, што нібыта «прымаў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году», а таксама «праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога».
Арсенію прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).