Ігар Рымашэўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 лістапада 1959
Дата затрымання: 5 кастрычніка 2024
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Ігар Вілеоравіч Рымашэўскі — мастак. У 1987 годзе скончыў Акадэмію мастацтваў у Мінску. З 1982 года ўдзельнік нацыянальных і міжнародных выстаў. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus ФРГ, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыя, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі, Іспаніі, Ізраіля, Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Турцыі, Італіі, Японіі, Украіны, ЗША, Кітая, Чэхіі, Сірыі, Лівана.
Рымашэўскага і яго жонку Людміла Шчамялёву затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года і праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю. Стала вядома, што іх абвінавачваюць паводле арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.