Валянцін Панасік
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 лютага 1988
Дата затрымання: 5 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Раманоўскі Валерый
Пракурор: Варанцоў Валерый
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Валянцін Валянцінавіч Панасік 5 студзеня 2022 года быў асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў, актыўнага супраціву ў выпадку іх задушэння.
Мужчыну затрымалі 5 жніўня 2021 года.
Яго абвінавацілі ў здзяйсненні трох крымінальных злачынстваў — паводле ч. 1 арт. 293 ("Масавыя беспарадкі"), ч. 1 арт. 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы") і паводле ч. 1 арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў гродзенскай Турме № 1, пасля быў пераведзены ў бабруйскую ПК № 2.
Тры крымінальныя артыкулы і шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале