Сяргей Зайцаў

Палітвязень

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Зубеня Міхаіл

Сяргея Георгіевіча Зайцава асудзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку гэтага года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора Віцебска. Паведамляецца, што Зайцаў быў раней судзімы 11 раз. На судзе віцебчук віну не прызнаў.

У выніку Віцебскі раённы суд 6 снежня 2023 года прызнаў яго вінаватым і прызначыў два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 50 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання пакарання, прызначанага па дадзеным выраку, і пакарання, прызначанага па прысуда суда Першамайскага раёна г. Віцебска ад 2 чэрвеня 2023 года, канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у суме 2562,4 рубля. 

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня.

Утрымліваўся ў СІЗА-2, актуальны адрас высвятляецца. 

Віцебчук на сваім судзе абразіў памочніцу пракурора — за гэта яму прызначылі яшчэ 2,5 гады калоніі і штраф

Віцебскі раённы суд 6 снежня 2023 года асудзіў мясцовага жыхара Сяргея Зайцава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што на сваім жа судзе ў сакавіку гэтага года выказаўся ў ненарматыўнай форме ў адрас дзяржаўнай абвінаваўцы. Пацярпелай выступала памочніца пракурора г. Віцебска.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»