Дзмітрый Суўханаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 жніўня 1987
Дата затрымання: 9 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Валодзькін Аляксандр
Дзмітрый Тахіравіч Суўханаў быў асуджаны ў Свелагорскім раёне паводле ч. 2 арт. 367, якім улады караюць за паклёп на Лукашэнку. 15 ліпеня 2024 года справу разглядаў суддзя Валодзькін Аляксандр.
Дзмітрый Суўханаў ёсць родным братам Марата Суўханава, які ў лютым 2023 года года загінуў ва Украіне, ваюючы на баку расійскіх акупацыйных войскаў.
14 чэрвеня 2024 г. затрымліваўся па ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
2 кастрычніка 2024 г. разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Шаршнёў Яўген Васільевіч. Прысуд невядомы, аднак вядома, што ён звязаны з пазбаўленнем волі.
25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Стала вядома, што брата загінулага расійскага акупанта Украіны судзілі і паводле крымінальнага абвінавачвання
15 ліпеня 2024 года ў Свелагорску разглядалі крымінальную справу на Дзмітрыя Суўханава.
У Светлагорску ў распаўсюдзе экстрэмізму абвінавацілі брата мужчыны, які загінуў ў складзе расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне