Пётр Драздоў
Палітвязень
Дата затрымання: 26 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 чэрвеня 2022
Суддзя: Целіца Лідзія
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
Групы: Выкладчыкі, Навукоўцы
Справы: Пратэсты Мінск
Пётр Анатольевіч Драздоў - кандыдат эканамічных навук, выкладаў лагістыку ў БДУ. Ён быў затрыманы 26 снежня 2021 года і ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА да прысуда 10 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Пятру прысудзілі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). З 20 чэрвеня 2022 года ён пачаў адбываць пакаранне.