Сяргей Мельнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1974
Дата затрымання: 12 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Сяргей Валер'евіч Мельнікаў мае сярэднюю адукацыю, пражывае ў вёсцы Віцебскага раёна.
У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка 2024 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
26 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 2. Актуальны адрас высвятляецца.
Вясковец з-пад Віцебска рэпоснуў фота Лукашэнкі ў "Аднакласніках". Яго асудзілі на год калоніі