Максім Драбніца

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 траўня 2001

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • ч. 2 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 верасня 2023

Суддзя: Доля Мікалай

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Сяргеевіча Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" план "Перамога" і нібыта планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Максіма абвінавацілі паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі).

Суд над Максімам пачаўся 26 траўня 2023 года ў Гомельскім абласным судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Працэс вёў суддзя Мікалай Доля. Пасля затрымання Максіма Драбніцу ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА № 3. 

Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня 2023 года прызначыў яму восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 3 700 рублёў.

У красавіку хлопца дадалі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ.

29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

19 верасня 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Максіма ў Вярхоўным судзе. Суддзя Уладзімір Давыдаў, пасяджэнне было закрытым. Месца, дзе Максім адбывае пакаранне, яшчэ высвятляецца. 

22-гадовага жыхара Светлагорска асудзілі да 8 гадоў калоніі

Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня 2023 года да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзіў 22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»