Сяргей Якубёнак

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 студзеня 1976

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Халадцоў Аляксандр

Сяргей Сяргеевіч Якубёнак быў прызнаны вінаватым у "абразе Лукашэнкі" (арт. 368 КК) і "паклёпе на Лукашэнку" (арт. 367 КК). Асновай для крымінальнай справы ў дачыненні да  стаў "клас" у "Аднакласніках" у адным з паблікаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

13 снежня 2023 г. адбылося слуханне, на якім суддзя Магілёўскага раённага суда Аляксандр Халадцоў пакараў Сяргея 2,5 гадамі ў калоніі агульнага рэжыму.

Утрымліваўся ў Турме № 4

5 сакавіка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд. Старшыня судовай камісіі - Картавенка Алена.

22 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Актуальны адрас невядомы.

За рэакцыю ў "Аднакласніках" магілеўчаніна асудзілі на 2,5 гады калоніі

У судзе Магілёўскага раёну 13 снежня 2023 года вынеслі прысуд Сяргею Якубёнку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лкашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Халадцоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»