Сяргей Савіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1977
Дата затрымання: 2 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 сакавіка 2023
Суддзя: Куніцкая Валянціна
Пракурор: Ярошык Аляксей
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Пінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Сцяпанавіч Савіч з Пінску быў затрыманы 2 жніўня 2022 года. Сяргею прысудзілі 15 сутак за рэпост з "экстрэмісцкага" Telegram-каналу.
Пасля адміністрацыйнага арышту Сяргей не выйшаў з ІЧУ: спачатку яму прад'явілі ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), а потым дадалі яшчэ і абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання).
Яго змясцілі пад варту ў СІЗА-7.
28 лістапада 2022 г. Сяргея прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК за каментар у тэлеграм-чаце "Пинск для жизни": такім чынам, згодна з пазіцыяй абвінавачання, мужчына заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя Валянціна Куніцкая пагадзілася з пакараннем, якое запатрабаваў дзяржабвінаваўца Аляксей Ярошык, і прызначыла палітвязню тры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У сярэдзіне студзеня 2023 г. палітвязня перавялі з брэсцкага следчага ізалятара ў баранавіцкі СІЗА-6.
Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу 22 лютага 2023 г.: прысуд паводле ч. 1 арт. 130 КК Сяргею Савічу пакінулі без зменаў.
24 лютага 2023 года МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў", а 14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў".
Палітзняволены адбывае пакаранне ў шклоўскай ПК № 17.
Палітвязня асудзілі на тры гады калоніі за паведамленне ў Telegram