Сяргей Забеліч

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 снежня 1972

Дата затрымання: 13 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Курганава Алена

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Данаты

Сяргей Пятровіч Забеліч з Мінска, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мяркуючы па Linkedin, ён не менш за дваццаць гадоў працаваў праграмістам. У верасні 2022-га перайшоў з кампаніі Nikta Technologies у кампанію Intrahealth, рэзідэнта ПВТ, якая працуе на канадскі рынак.

Вядома, што Сяргея затрымлівалі 13 снежня 2020 года, калі людзі сумесна выходзілі на дваровыя маршы. У гэты дзень затрымалі яшчэ 300 беларусаў.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд пачаўся 2 красавіка 2024 года ў Мінскім абласным судзе (суддзя Курганава).  Яго вынік — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

7 чэрвеня 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Андрэй Кавальчук

Утрымліваўся ў СІЗА № 1, актуальны адрас невядомы. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»