Эдуард Бабарыка
кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, асуджаны да 8 гадоў калоніі
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 студзеня 1990
Дата затрымання: 18 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Арэшка Уладзімір
Пракурор: Кароль Аляксандр
Групы: Бізнесмены
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ангус Робертсан, сакратар Кабінета міністраў па Канстытуцыі, знешніх сувязях і культуры Швецыі
Эдуард Віктаравіч Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам, калі ішоў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы. Затрыманне ажыццяўляў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Адвакатам увесь дзень не дазвалялася наведваць затрыманых: у будынку ДФР праводзіліся "вучэнні". У той жа дзень Эдуарда Бабарыку змясцілі ў СІЗА КДБ.
Ён скончыў БДЭУ па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне прадпрыемствамі". Кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola. Ён захапляецца верхавым спортам і дайвінгам.
— Эдзік — лідар у жыцці, ён можа расказаць вам пра новую ідэю за 10 хвілін так, што людзі ўскокваюць і кажуць: "Дык чаму ж мы гэтага не робім? Давайце зробім гэта!" Ён заўсёды імкнецца зрабіць нешта карыснае для света, стварыць прадукт, паслугу, сэрвіс, якія прынеслі б карысць грамадству, — сказаў у інтэрв'ю яго сябар Міхаіл Азашвілі.
21 чэрвеня 2021 Эдуарду Бабрыку было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК ("Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры").
У следчым ізалятары Эдуард займаецца ёгай, чытае, вучыцца маляваць і папрасіў перадаць яму кнігі па шахматах.
У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Эдуарда з СІЗА КДБ у СІЗА №1.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, па стане на снежань 2021 Эдуард таксама з'яўляецца падазраваным паводле арт. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 293 ч. 1 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Статус Эдуарда па крымінальнай справе, звязанай з меркаваным ухіленнем ад выплаты падаткаў, застаецца невядомым.
У сярэдзіне лютага 2022 г. Эдуарду чарговы раз падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай: да 14 красавіка ён будзе знаходзіцца ў мінскім СІЗА. 22 траўня 2022 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч разгледзеў скаргі Эдуарда і ягонага адваката на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. У выніку ў вызваленні з-пад варты было адмоўлена, Бабарыка застаецца ў зняволенні. Па выніках закрытага пасяджэння па другой інстанцыі Міхаіл Лапко адмовіў у задавальненні скаргі аб вызваленні Эдуарда Бабарыкі.
Пасля чарговага падаўжэння тэрміну знаходжання пад вартай Эдуард ізноў накіраваў скаргу: 25 жніўня 2022 г. яе разгледзелі ў судзе Партызанскага раёна Мінска і пакінулі без задавальнення.
Палітвязень знаходзіцца рэкордны тэрмін у зняволенні без суду. Скаргу на незаконнасць падаўжэння тэрміну ўтрымання пад вартай Эдуарду па выніках пасяджэння 14 снежня чарговы раз не задаволілі.
22 траўня 2023 г. пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам у Мінскім абласным судзе ў выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна. Стала вядома, што палітвязня абвінавачваюць таксама паводле ч. 2 арт. 235 Крымінальнага кодэкса (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).
Паводле версіі абвінавачання, Эдуард Бабарыка, затрыманы 18 чэрвеня 2020 года, садзейнічаў Сяргею Ціханоўскаму, затрыманаму 29 траўня 2020 года, у арганізацыі масавых беспарадкаў. Таксама яму ставяць у віну ўхіленне ад выплаты падаходнага падатку ў перыяд з 2012 па 2022 год (з 18 чэрвеня 2020 года Эдуард утрымліваецца пад вартай).
Эдуард Бабарыка не прызнаў віну ў поўным аб'ёме.
Мінскі абласны суд 5 ліпеня 2023 года агучыў прысуд палітзняволенаму Эдуарду Бабарыку, якога пад вартай утрымліваюць больш за тры гады, — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў яму на два гады менш, чым прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Дзяржаўнае абвінавачванне адмовілася ад прад’яўленага Эдуарду Бабарыку абвінавачвання ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам). Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года, то бок паўтара года. Менавіта тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК ("Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры").
Згодна з раскладам, У Вярхоўным судзе 27 лістапада 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Эдуарда. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Буката. Як паведамляе тэлеграм-канал Вярхоўнага суда, прысуд пакінуты без зменаў, а апеляцыйная скарга без задавальнення. Адбывае тэрмін у ПК № 2.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Эдуарда ў "спіс экстрэмістаў".
5 снежня 2023 г. КДБ дадаў Эдуарда ў "спіс тэрарыстаў".
З 1 красавіка 2024 г. Эдуарда ўтрымліваюць у ПКТ.
9 ліпеня 2024 г. у Бабруйску над Эдуардам адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін, які дадаў палітвязню яшчэ два гады зняволення.
Магілёўскі абласны суд 18 верасня 2024 г. разгледзіць апеляцыйную скаргу Эдуарда. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
На час суда і апеляцыі Эдуард пераведзены з калоніі ў турму, але яе адрас праваабаронцам невядомы.
19 верасня 2024 г. у Эдуарда адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Суддзя Сяргей Каралёў.
Эдуарду Бабарыку дадалі тэрмін зняволення
Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
Распачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, які ўтрымліваецца пад вартай амаль тры гады
Тры гады ў чаканні суда. Сын Віктара Бабарыкі Эдуард быў затрыманы разам з бацькам — і ён дагэтуль у СІЗА. Вось што там з ім адбываецца
"Думкі пра справядлівасць? Шчыра кажучы, я не вельмі люблю гэты тэрмін"
"Ён не той чалавек, які прывык скардзіцца". Дзяўчына Эдуарда Бабарыка — пра яго 10 месяцаў у СІЗА